Парк высокіх тэхналогій
Агульныя звесткI
Дзяржаўная ўстанова «Сакратарыят Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій» створана ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2023 г. № 340 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2023 г. № 102».
Сакратарыят Назiральнага савета ПВТ падсправаздачны Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сакратарыят падкантрольны Назіральнаму савету і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з яго рашэннямі.
Сакратарыят Назiральнага савета ПВТ з'яўляецца рэспубліканскай юрыдычнай асобай у форме дзяржаўнай установы, некамерцыйнай арганізацыяй.
Асноўныя задачы Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ:
- аналіз і ацэнка дзейнасці Парка высокіх тэхналогій;
- ажыццяўленне ўзаемадзеяння з кіруючай кампаніяй Парка высокіх тэхналогій;
- забеспячэнне дзейнасці Назіральнага савета;
- развіццё экспартаарыентаваных прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць разработку праграмнага забеспячэння, вытворчасць тавараў і аказанне паслуг з выкарыстаннем новых і высокіх тэхналогій;
- развіццё спрыяльнага інвестыцыйнага клімату ў сферы новых і высокіх тэхналогій;
- працаўладкаванне спецыялістаў у сферы новых і высокіх тэхналогій, павышэнне эфектыўнасці іх дзейнасці;
- садзейнічанне кадраваму забеспячэнню інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі, развіццё адукацыі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
- фарміраванне інстытуцыйнага асяроддзя, якое стымулюе інавацыйную дзейнасць, у тым ліку садзейнічанне развіццю стартап-руху;
- фінансаванне па ўзгадненню з Назіральным саветам мерапрыемстваў па падтрымцы, развіцці і папулярызацыі адукацыі, адукацыйных мерапрыемстваў, рэалізацыі адукацыйных праграм па напрамках дзейнасці Парка высокіх тэхналогій за кошт сродкаў Сакратарыята і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам;
- ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне дзелавой рэпутацыі Парка высокіх тэхналогій.