Агульныя звесткI

Дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій» створана ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Беларусі ад 22 верасня 2005 г. № 12 «Аб Парку высокіх тэхналогій».

Адміністрацыя ПВТ падпарадкоўваецца Прэзідэнту Беларусі і падсправаздачная Савету Міністраў Беларусі.

Адміністрацыя ПВТ з'яўляецца рэспубліканскай юрыдычнай асобай у форме дзяржаўнай установы, некамерцыйнай арганізацыяй.

Асноўныя задачы Адміністрацыі ПВТ:

  • рэалізацыя нацыянальнай стратэгіі і дзяржаўнай палітыкі ў сферы распрацоўкі і экспарту інфармацыйных тэхналогій;
  • развіццё арыентаваных на экспарт вытворчасцяў па распрацоўцы праграмнага забеспячэння з выкарыстаннем новых і высокіх тэхналогій;
  • працаўладкаванне спецыялістаў у галіне новых і высокіх тэхналогій, павышэнне эфектыўнасці іх дзейнасці;
  • распрацоўка механізмаў стварэння спрыяльнага інвестыцыйнага клімату, садзейнічанне інтэграцыі нацыянальнай эканомікі ў сусветныя эканамічныя адносіны;
  • ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне дзелавой рэпутацыі ПВТ і яго рэзідэнтаў;
  • павышэнне канкурэнтаздольнасці айчынных арганізацый, якія аказваюць паслугі ў галіне высокіх тэхналогій.

220141, Беларусь, Мінск, вул. Купрэвіча, 1/1