Фон хедера

IT- абiтурыент

У дапамогу абітурыентам, якія імкнуцца паступіць у беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы, стаць айцішнікам і звязаць сваю будучыню з інфармацыйнымі тэхналогіямі, у ПВТ штогод выпускаецца электронны даведнік «ІТ-абітурыент».

У даведніку прадстаўлена актуальная і падрабязная інфармацыя аб ІТ-факультэтах мінскіх і рэгіянальных універсітэтаў: апісанне ІТ-спецыяльнасцяў, планы прыёму, прахадныя балы за мінулыя гады, бягучы кошт навучання, наяўнасць ваеннай кафедры, умовы прадастаўлення інтэрната, месца размеркавання выпускнікоў.

Выбраць сёння будучую прафесію няпроста. У бліжэйшы час сусветны рынак працы чакаюць глабальныя перамены, звязаныя з рабатызацыяй і актыўным укараненнем штучнага інтэлекту. Многія з існуючых працоўных месцаў будуць скарочаныя, у той жа час узнікнуць новыя. Але якія?

Даведнік «ІТ-абітурыент» дазваляе абітурыентам зірнуць «на крок наперад» - даведацца непасрэдна ад супрацоўнікаў кампаній-рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, якіх ІТ-спецыялістаў на рынку працы не хапае і якія будуць запатрабаваныя праз 4 гады? Як трапіць на працу ў ПВТ пасля заканчэння універсітэта? Як, будучы студэнтам, пачаць супрацоўнічаць з ІТ-кампаніямі?

Кожны год у ІТ-галіне з'яўляюцца новыя спецыялізацыі, тэхналогіі, і ў тых, хто хоча ў яе трапіць, парой разбягаюцца вочы ад разнастайнасці магчымасцяў. Таму даведнік таксама змяшчае апісанні найбольш распаўсюджаных ІТ-прафесій.

Таксама выданне змяшчае апісанні найбольш распаўсюджаных ІТ-прафесій, рэкамендацыі абітурыентам ад прадстаўнікоў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ па выбары ІТ-спецыяльнасці.

Спампаваць бягучы даведнік можна тут: «ІТ-абітурыент 2025»

У выпадку дадатковых пытанняў можна звярнуцца ў аддзел адукацыйнай дзейнасці Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ па электронным адрасе education@park.by.