Прававы рэжым

Парк высокіх тэхналогій створаны ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2005 № 12 «Аб Парку высокіх тэхналогій» для распрацоўкі ў Беларусі праграмнага забеспячэння, інфармацыйна-камунікацыйных, іншых новых і высокіх тэхналогій, накіраваных на павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. 

Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2017 № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» сфера дзейнасці ПВТ была пашырана, удасканалены прававы рэжым дзейнасці рэзідэнтаў. Тэрмін яго дзеяння усталяваны да 2049 года з захаваннем прынцыпу экстэрытарыяльнасці. 

ПВТ – гэта спецыяльны прававы рэжым, які дзейнічае для кампаній-рэзідэнтаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па напрамках, прадугледжаных заканадаўствам. Гэта 37 відаў дзейнасці, уключаючы распрацоўку праграмнага забеспячэння, фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, эксперыментальныя распрацоўкі ў галіне натуральных і тэхнічных навук, майнінг і іншыя. 

Дакумент паклаў пачатак прававому эксперыменту па імплементацыі ў беларускае заканадаўства такіх інстытутаў «англійскага права» як канвертуемая пазыка, апцыённы дагавор, кампенсацыя маёмасных стратаў, безадзыўная даверанасць, пагадненне аб неканкурэнцыі. 

Дэкрэт № 8 таксама прадугледжвае льготы ў выглядзе вызвалення ад падатку на прыбытак, ПДВ, афшорнага збору, мытных пошлін і інш. Акрамя таго, некаторыя віды дзейнасці не прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання. 

Пытанні ажыццяўлення дзейнасці з цыфравымі знакамі (токенамі) адлюстраваны ў наступных дакументах: 

Рашэнне Назіральнага савета ПВТ

Патрабаванні да заяўнікаў

Патрабаванні да аператара крыптаплатформы

Патрабаванні да аператара абмену крыптавалют

Патрабаванні да арганізатара ICO

Патрабаванні да правіл унутранага кантролю

220141, Беларусь, Мінск, вул. Купрэвіча, 1/1