Створаны ў 2005 годзе Парк высокіх тэхналогій па праве лічыцца вядучым ІТ-кластарам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, які прапануе лепшыя ўмовы для адкрыцця, вядзення і развіцця бізнесу.

«Крэмніевая Даліна Усходняй Еўропы», «Сусветны цэнтр распрацовак штучнага інтэлекту», «Рай для праграмістаў» – толькі некаторыя ацэнкі Беларусі з боку аўтарытэтных замежных СМІ, такіх як The Wall Street Journal, Forbes, Financial Times.

Першы этап развіцця парку – ПВТ 1.0 – падоўжыўся да канца 2016 года. У гэты перыяд асноўнай мадэллю ІТ-кампаній быў аўтсорсінг – стварэнне праграмных прадуктаў па тэхнічным заданні кліента, калі яму перадаюцца ўсе правы на гэты прадукт.

А ўжо ў снежні 2017 года Прэзідэнт падпісаў Дэкрэт №8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», названы бізнэс-супольнасцю і замежнымі экспертамі «рэвалюцыйным». З гэтай падзеі пачалася эпоха ПВТ 2.0.

Дэкрэт сфармаваў умовы для прадуктовай мадэлі бізнэсу: ІТ-кампаніі ствараюць уласныя прадукты і прасоўваюць іх шырокаму колу спажыўцоў. Такім чынам, ІТ-сектар Беларусі змяніўся не толькі колькасна, але і якасна, у ПВТ выраслі сотні новых кампаній з новымі прадуктамі і напрамкамі, якія сталі шматлікімі кропкамі апоры ўсёй ІТ-галіны Беларусі і фарміруюць аснову доўгатэрміновай стабільнасці Парка.

ПВТ даў сваім рэзідэнтам мінімальныя падаткі, інструменты так званага «англійскага права», магчымасць свабоднага руху капіталаў, празрыстае рэгуляванне сферы блокчэйн і крыптавалют, многія іншыя прэферэнцыі.

Рэзідэнты ПВТ могуць займацца 37 відамі дзейнасці: ад перадавых рашэнняў у галіне штучнага інтэлекту да распрацоўкі высакакласнага праграмнага забеспячэння, інжынерных рашэнняў, гульняў і мабільных праграм, ІТ у галіне аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, фінтэха, банкаўскага праграмнага забеспячэння, лазерных тэхналогій, оптыкі.

1.png

Вынікі прыняцця Дэкрэту №8 не прымусілі чакаць сябе. Ужо ў першы год новага этапу развіцця Парка, у 2017 годзе, рост экспарту склаў 125% і ўпершыню пераадолеў планку ў $ 1,0 млрд у 2018 – ужо 138% ($1,4 млрд). У 2019 - 155% ($2 млрд 195 млн).  У 2020 – 125% ($2 млрд 735 млн ). І, нарэшце, у 2021 годзе экспарт ПВТ дасягнуў абсалютнага рэкорда і склаў $3,2 млрд. 

Вялікімі тэмпамі расце і колькасць новых кампаній у ПВТ. Усяго за пяць гадоў з моманту прыняцця лічбавага Дэкрэта колькасць рэзідэнтаў Парка вырасла ў 5 разоў і павялічылася з 192 да 1065.

2.png

Парк высокіх тэхналогій стварае новыя працоўныя месцы. За 2017-2021 гады ПВТ вырас больш чым на 40 тысяч чалавек, і сёння яго колькасць складае больш за 78 тысяч чалавек. Гэта 2% ад занятых у эканоміцы Беларусі. Яны вырабляюць амаль 5% ВУП.

ПВТ дапамагае развіццю рэгіёнаў. Дзякуючы прававому рэжыму Парка, які дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Беларусі, рэзідэнт можа быць зарэгістраваны і весці сваю дзейнасць у любым пункце краіны. Сёння за межамі Мінска працуюць больш за 100 кампаній-рэзідэнтаў ПВТ і больш за 4 тысячы чалавек.

Больш за 35% рэзідэнтаў ПВТ – прадпрыемствы з замежным капіталам. За пяць гадоў ПВТ 2.0 (2017 – 2021 гг.) Парк прыцягнуў сумарна больш за $1,5 млрд замежных інвестыцый. Акрамя таго, сёння ў ПВТ засяроджаны 122 цэнтры распрацоўкі міжнародных кампаній.

Штогод Парк наведваюць дзясяткі замежных дэлегацый – ад высокага кіраўніцтва дзяржаў да прадстаўнікоў бізнесу і буйных карпарацый.

220141, Беларусь, Мінск, вул. Купрэвіча, 1/1