Агульныя звесткi

it-education_01_by.png

IТ-адукацыя і IТ-Iндустрыя

Дзякуючы стварэнню Парка высокіх тэхналогій Беларусь з'яўляецца адным з вядучых цэнтраў кампетэнцый у сферы інфармацыйных тэхналогій у краінах СНД і Усходняй Еўропы. Шмат у чым гэта абумоўлена высокім узроўнем ІТ-адукацыі.

Эксперты ІТ-сектара адзначаюць, што для падрыхтоўкі запатрабаваных рынкам ІТ-спецыялістаў патрабуюцца досыць высокія бюджэты і вялікая гнуткасць у адукацыйных працэсах. Забяспечыць гэта дапамагае актыўнае ўзаемадзеянне ўніверсітэтаў і рэзідэнтаў ПВТ.

Кампаніямі Парка створаны і падтрымліваюцца больш за 90 сумесных навукова-вытворчых лабараторый на базе вышэйшых навучальных устаноў. Акрамя таго, рэзідэнтамі распрацаваны і вядуцца спецыялізаваныя адукацыйныя курсы на профільных кафедрах універсітэтаў. Пры гэтым больш за 40 філіялаў кафедраў ВНУ адкрыта непасрэдна на плошчах рэзідэнтаў ПВТ і тэрыторыі Парка высокіх тэхналогій.

Рэзідэнты ПВТ актыўна інвестуюць у сістэму адукацыі і якасць падрыхтоўкі выпускнікоў. У прыватнасці, выдзяляюцца сродкі на стварэнне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ВНУ, школ, ліцэяў, тэхнікумаў, арганізацыю і правядзенне семінараў, трэнінгаў для выкладчыкаў і студэнтаў, падтрымку і правядзенне рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, канферэнцый, алімпіяд па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, а таксама на развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва сярод моладзі.

Парк высокіх тэхналогій актыўна ўдзельнічае ў стварэнні ў Беларусі элементаў бесперапыннай сістэмы падрыхтоўкі кадраў для ІТ-галіны: дзіцячы сад - школа - універсітэт, у рэгіёнах забяспечана даступнасць профільнай дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі.