Cектаральны савет
Сектаральны савет кваліфікацый у сферы ІКТ створаны пры Сакратарыяце Назiральнага савета ПВТ у мэтах:
- садзейнічання кадраваму забеспячэнню інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі,
- развіцця адукацыі ў сферы ІКТ,
- развіцця кадравага патэнцыялу ў сферы новых і высокіх тэхналогій,
- забеспячэння ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі аб'яднанняў наймальнікамі і работнікамі, установамі адукацыі і рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі зацікаўленымі па пытаннях фарміравання і развіцця сістэмы прафесійных кваліфікацый ў сферы ІКТ,
- павышэння якасці падрыхтоўкі кадраў,
- правядзення экспертызы праграм падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў.
Сектаральны савет ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках.
Функцыі сектаральным савета:
- вызначэнне перспектыўных відаў працоўнай дзейнасці, якія патрабуюць распрацоўкі прафесійных стандартаў;
- прыняцце рашэнняў аб распрацоўцы праектаў прафесійных стандартаў у сферы ІКТ або праектаў унясення ў іх змяненняў;
- арганізацыя распрацоўкі, разгляд і ўнясенне ва ўстаноўленым парадку праектаў прафесійных стандартаў;
- арганізацыя распрацоўкі (унясення змяненняў) і зацвярджэнне сектаральнай рамкі кваліфікацый;
- садзейнічанне ўкараненню прафесійных стандартаў і сектаральнай рамкі кваліфікацый ў сферы ІКТ;
- арганізацыя распрацоўкі механізмаў, інструментара ацэнкі і сертыфікацыі кваліфікацый;
- унясенне ў адпаведныя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання прапаноў па ўдасканаленні нарматыўнага прававога рэгулявання нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, падрыхтоўкі кадраў, а таксама механізмаў узаемадзеяння нацыянальнай сістэмы адукацыі і наймальнікаў;
- удзел у маніторынгу рынку працы ў сферы ІКТ;
- удзел у маніторынгу і прагназаванні патрэбнасці ў кваліфікаваных кадрах у сферы ІКТ, вызначэнні прафесійна-кваліфікацыйнай структуры работнікаў на перспектыву;
- арганізацыя і правядзенне экспертызы праграм падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у сферы ІКТ;
- арганізацыя і правядзенне аналізу адпаведнасці адукацыйных стандартаў у сферы ІКТ патрабаванням прафесійных стандартаў, падрыхтоўка прапаноў па карэкціроўцы адукацыйных стандартаў у сферы ІКТ.
Склад сектаральным савета кваліфікацый ў сферы ІКТ пры Сакратарыяце Назiральнага савета ПВТ:
Марцінкевіч |
намеснік начальнiка Сакратарыята Назiральнага савета Парка высокіх тэхналогій (старшыня)
|
Богуш |
рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (намеснік старшыні)
|
Лебедзеў |
начальнік аддзела адукацыйнай дзейнасці Сакратарыята Назiральнага савета Парка высокіх тэхналогій (сакратар)
|
Бялоцкая |
намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі
|
Бацвіннік |
памочнік генеральнага дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»
|
Дзямічаў |
генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства " Ітранзішэн»
|
Дзюбкоў
|
рэктар Інстытута ІТ і бізнес-адміністравання
|
Каспяровіч
|
начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
|
Кульгачоў |
дырэктар ТАА «Тэхартгруп»
|
Курбацкі |
загадчык кафедры тэхналогій праграмавання факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
|
Лівак |
дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта ім. Я. Купалы
|
Рабава |
намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
|
Шыман |
дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэт |