Cектаральны савет

Сектаральны савет кваліфікацый у сферы ІКТ створаны пры Сакратарыяце Назiральнага савета ПВТ у мэтах:

  • садзейнічання кадраваму забеспячэнню інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі,
  • развіцця адукацыі ў сферы ІКТ,
  • развіцця кадравага патэнцыялу ў сферы новых і высокіх тэхналогій,
  • забеспячэння ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі аб'яднанняў наймальнікамі і работнікамі, установамі адукацыі і рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі зацікаўленымі па пытаннях фарміравання і развіцця сістэмы прафесійных кваліфікацый ў сферы ІКТ,
  • павышэння якасці падрыхтоўкі кадраў,
  • правядзення экспертызы праграм падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў.

Сектаральны савет ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках.

Функцыі сектаральным савета:

  • вызначэнне перспектыўных відаў працоўнай дзейнасці, якія патрабуюць распрацоўкі прафесійных стандартаў;
  • прыняцце рашэнняў аб распрацоўцы праектаў прафесійных стандартаў у сферы ІКТ або праектаў унясення ў іх змяненняў;
  • арганізацыя распрацоўкі, разгляд і ўнясенне ва ўстаноўленым парадку праектаў прафесійных стандартаў;
  • арганізацыя распрацоўкі (унясення змяненняў) і зацвярджэнне сектаральнай рамкі кваліфікацый;
  • садзейнічанне ўкараненню прафесійных стандартаў і сектаральнай рамкі кваліфікацый ў сферы ІКТ;
  • арганізацыя распрацоўкі механізмаў, інструментара ацэнкі і сертыфікацыі кваліфікацый;
  • унясенне ў адпаведныя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання прапаноў па ўдасканаленні нарматыўнага прававога рэгулявання нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, падрыхтоўкі кадраў, а таксама механізмаў узаемадзеяння нацыянальнай сістэмы адукацыі і наймальнікаў;
  • удзел у маніторынгу рынку працы ў сферы ІКТ;
  • удзел у маніторынгу і прагназаванні патрэбнасці ў кваліфікаваных кадрах у сферы ІКТ, вызначэнні прафесійна-кваліфікацыйнай структуры работнікаў на перспектыву;
  • арганізацыя і правядзенне экспертызы праграм падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у сферы ІКТ;
  • арганізацыя і правядзенне аналізу адпаведнасці адукацыйных стандартаў у сферы ІКТ патрабаванням прафесійных стандартаў, падрыхтоўка прапаноў па карэкціроўцы адукацыйных стандартаў у сферы ІКТ.

Склад сектаральным савета кваліфікацый ў сферы ІКТ пры Сакратарыяце Назiральнага савета ПВТ:

Марцінкевіч
Аляксандр Міхайлавіч

намеснік начальнiка Сакратарыята Назiральнага савета Парка высокіх тэхналогій (старшыня)

Богуш
Вадзім Анатольевіч

рэктар  Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (намеснік старшыні)

Лебедзеў
Уладзімір Валянцінавіч

начальнік аддзела адукацыйнай дзейнасці  Сакратарыята Назiральнага савета Парка высокіх тэхналогій (сакратар)

Бялоцкая
Вольга Міхайлаўна

намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра  Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі

Бацвіннік
Аляксандр Міраслававіч

памочнік генеральнага дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»

Дзямічаў
Аляксей Яўгенавіч

генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства " Ітранзішэн»

Дзюбкоў
Уладзімір Канстанцінавіч

рэктар Інстытута ІТ і бізнес-адміністравання

Каспяровіч
Сяргей Антановіч

начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Кульгачоў
Андрэй Уладзіміравіч

дырэктар ТАА «Тэхартгруп»

Курбацкі
Аляксандр Мікалаевіч

загадчык кафедры тэхналогій праграмавання факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Лівак
Алена Мікалаеўна

дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта ім. Я. Купалы

Рабава
Ганна Мікалаеўна

намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

Шыман
Дзмітрый Васільевіч

дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэт