Парк высокіх тэхналогій
Назiральны савет
Асноўныя функцыі:
-
узгадняе прапановы Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ аб пашырэнні напрамкаў дзейнасці Парка высокіх тэхналогій;
-
па прадстаўленні Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ прымае рашэнні аб рэгістрацыі (аб адмове ў рэгістрацыі) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці рэзідэнтаў гэтага парку, пазбаўленні статусу рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій;
-
прымае рашэнне аб правядзенні Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем навукова-тэхнічнай экспертызы (экспертыз), у тым ліку з прыцягненнем экспертаў (навуковых і іншых арганізацый, навукоўцаў і спецыялістаў), дакументаў і бізнес-праектаў, прадстаўленых юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
-
разглядае прапановы рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій па пытаннях іх дзейнасці, а таксама інфармацыю, прадстаўленую кантралюючымі органамі, Сакратарыятам Назiральнага савета ПВТ;
-
запрашае на свае пасяджэнні службовых асоб дзяржаўных органаў, кіраўнікоў, прадстаўнікоў іншых арганізацый, у тым ліку Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ, рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, іншых фізічных асоб;
-
запытвае і атрымлівае ад дзяржаўных органаў (службовых асоб), іншых арганізацый, у тым ліку рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, неабходныя для яго працы дакументы і інфармацыю;
-
прымае ўдзел у распрацоўцы праграм развіцця і падтрымкі Парка высокіх тэхналогій;
-
узгадняе фінансаванне Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ мерапрыемстваў па падтрымцы, развіцці і папулярызацыі адукацыі, адукацыйных мерапрыемстваў, рэалізацыі адукацыйных праграм па напрамках дзейнасці Парка высокіх тэхналогій за кошт сродкаў Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ і іншых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам;
-
-
ажыццяўляе іншыя функцыі па развіцці Парка высокіх тэхналогій.
Склад Назіральнага савета Парку высокіх тэхналогій зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ім ад 2 снежня 2013 г. № 531 "Аб некаторых пытаннях інфарматызацыі».