Лiчбы i факты

ПВТ – гэта бурны рост стварэння новых кампаній. У 2020-2021 гадах у Парк уступіла 417 кампаній, у 2022-2024 гадах – плюс яшчэ 221 новая кампанія. Сёння ў ПВТ – больш за 1000 рэзідэнтаў і каля 60 тысяч работнікаў. 

ПВТ – гэта месца прыцягнення кампаній з сусветным імем. У Парку засяроджаны амаль 100 цэнтраў распрацоўкі замежных карпарацый. 

ПВТ – гэта замежныя інвестыцыі. Больш за 35% рэзідэнтаў Парка – кампаніі з замежным капіталам. З 2017 года Парк прыцягнуў сумарна каля $2,3 млрд. замежных інвестыцый.

ПВТ – гэта флагман знешняга гандлю. У 2024 годзе экспарт склаў $1,8 млрд. Знешнегандлёвае сальда ПВТ ў 2024 годзе – $1,6 млрд.

ПВТ – гэта найбуйнейшы драйвер беларускай эканомікі. ПВТ сёння – гэта 3% ВУП нашай краіны. 

ПВТ – гэта рэкордныя паказчыкі росту. Аб'ём вытворчасці рэзідэнтаў у 2024 годзе склаў 7 млрд 887 млн рублёў.

ПВТ – гэта буйны падаткаплацельшчык. Паводле звестак Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, у 2024 годзе рэзідэнты ПВТ заплацілі ў бюджэт 667,6 млн рублёў. 

ПВТ – гэта новыя працоўныя месцы. За 2022 год рэзідэнты ПВТ стварылі звыш за 7 тысяч новых працоўных месцаў. 

ПВТ – гэта бліскучы імідж краіны на міжнароднай арэне. Штогод Парк наведваюць дзясяткі замежных дэлегацый – ад высокага кіраўніцтва замежных дзяржаў да прадстаўнікоў бізнесу і буйных карпарацый.