Парк высокіх тэхналогій
Для iнвестараў
Інвестыцыі ў кампаніі ПВТ - выгадна! Нашы рэзідэнты прыносяць інвестарам рэкордны прыбытак.
У апошні час у Парку высокіх тэхналогій было праведзена некалькі здзелак па зліцці і паглынанні, дзе партнёрамі выступалі Facebook, Google, Mail.ru і г.д. Здзелкі па продажы перавысілі суму першапачатковых інвестыцый у 10-20 разоў. Найбуйнейшыя з іх адбыліся з удзелам Viber (900 млн долараў ЗША) і Juno (200 млн долараў ЗША).
У юрыдычным поле ПВТ для інвестараў дзейнічаюць некаторыя інструменты так званага «англійскага права»: апцыёны, канвертуемыя пазыкі, пагаднення аб неканкурэнцыі і інш.
Сёння больш за 1000 кампаній у Беларусі могуць быць аб'ектамі інвестыцый.
Шэраг інвестыцыйных фондаў з ЗША, Расіі, ЕС і Ізраіля ўжо актыўна працуюць на беларускім рынку.
Парк высокіх тэхналогій прапануе стварыць сумесныя механізмы венчурнага фінансавання для работы ў Беларусі, якія дадуць магчымасць выгадна інвеставаць у хуткарослыя кампаніі, а таксама абменьвацца высакакласнымі тэхналогіямі і перадавым вопытам сусветнага ўзроўню.