Як стаць рэзідэнтам
1. Азнаёміцца з заканадаўствам
Уважліва азнаёміцца з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2005 г. № 12 «Аб Парку высокіх тэхналогій» (у рэдакцыі дэкрэта №8). Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на пункт 3 Палажэння аб ПВТ, дзе пералічаны віды дзейнасці, якімі могуць займацца рэзідэнты ПВТ.
2. Падрыхтаваць бізнес-праект
Бізнес-праект рыхтуецца па зацверджанай форме (пастанова Савета Міністраў ад 27 сакавіка 2006 г. № 403). Таксама пры падрыхтоўцы бізнес-праекта неабходна кіравацца метадычнымі рэкамендацыямі па афармленні дакументаў, якія прадстаўляюцца для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта ПВТ.
Распрацаваныя Сакратарыятам Назiральнага савета ПВТ рэкамендацыі дазваляюць заяўніку самастойна (сіламі сваіх работнікаў) падрыхтаваць бізнес-праект для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій.
Прыцягненне знешняй арганізацыі-кансультанта для падрыхтоўкі бізнес-праекта ніякім чынам не ўплывае на набыццё статусу рэзідэнта ПВТ.
3. Падаць дакументы ў Сакратарыят Назiральнага савета ПВТ
Для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій у Сакратарыят Назiральнага савета ПВТ прадстаўляюцца наступныя дакументы:
- бізнес-праект, які прапануецца рэалізаваць у якасці рэзідэнта ПВТ;
- Заяву па форме, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавiка 2006 г. № 403;
- копіі статута (устаноўчага дагавора - для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора);
- копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы.
Патрабаванні да афармлення названых дакументаў падрабязна выкладзены ў метадычных рэкамендацыях па афармленні дакументаў, што прадстаўляюцца для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта ПВТ.
Звяртаем увагу, што Наглядальным саветам Парка высокіх тэхналогій вызначаны дадатковыя патрабаванні да заяўнікаў, якія плануюць ажыццяўляць дзейнасць з лічбавымі знакамі (токенамі).
4. Чакаць рашэння Назіральнага савета
Сакратарыят Назiральнага савета ПВТ разглядае прадстаўленыя дакументы і накіроўвае іх са сваiм заключэннем аб мэтазгоднасці або немэтазгоднасці рэгістрацыі заяўніка ў якасці рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій на разгляд Назіральнага савета.
Рашэнне аб рэгістрацыі (аб адмове ў рэгістрацыі) юрыдычнай асобы ў якасці рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій прымаецца Назіральным саветам з улікам важнасці і значэння прадстаўленага бізнес-праекта для развіцця сферы новых і высокіх тэхналогій.
Па дадатковыя тлумачэнні звяртайцеся ў аддзел рэгістрацыі рэзідэнтаў Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ па электронным адрасе registration@park.by альбо па тэл. +375 17 318 69 19
Для адпраўкі дакументаў на папярэдняе вывучэнне ў аддзел рэгістрацыі націсніце кнопку