Прывілеі і льготы

Экстэрытарыяльны прынцып

Прававы рэжым Парка высокіх тэхналогій дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Кампанія можа быць зарэгістраваная і размяшчацца ў любым пункце краіны.

37 відаў дзейнасці

У дадатак да традыцыйнай распрацоўкі праграмага забеспячэння кампаніі могуць развіваць мноства сфер высокатэхналагічнага бізнесу: ад робататэхнікі і інтэрнэту рэчаў да майнінга крыптавалют.

Інстытуты «англійскага права» для інвестараў

Рэзідэнты ПВТ могуць выкарыстоўваць інстытуты, якія сталі міжнародным стандартам – апцыёны, канвертуемыя пазыкі, акцыянерныя пагаднення, пагаднення аб забароне пераманьвання супрацоўнікаў, пагаднення аб неканкурэнцыі.

Спрошчаны дакументаабарот пры заключэнні здзелак:

  • рэзідэнты ПВТ могуць заключаць знешнеэканамічныя здзелкі з замежнымі контрагентамі праз абмен электроннымі паведамленнямі і іншымі паведамленнямі з дапамогай лічбавых сістэм;

  • замежныя контрагенты ПВТ могуць не падпісваць першасныя ўліковыя дакументы;

  • заканадаўства аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый не распаўсюджваецца на знешнегандлёвыя аперацыі рэзідэнтаў ПВТ.

Зручная рэлакацыя і бязвізавы ўезд

Рэзідэнтам ПВТ не трэба атрымліваць спецыяльныя дазволы, звязаныя з прыёмам на працу замежнікаў. Замежны супрацоўнік кампаніі-рэзідэнта можа атрымліваць дазвол на часовае пражыванне ў спрошчаным парадку. Адмененыя візы для замежных работнікаў і заснавальнікаў рэзідэнтаў ПВТ. Павялічаны максімальна дапушчальны тэрмін іх часовага знаходжання – да 180 дзён.

Легальныя ўмовы для вядзення крыптабізнесу

Комплекснае прававое рэгуляванне дазваляе рэзідэнтам ПВТ аказваць паслугі крыптабірж, абмену крыптавалют, а таксама прыцягваць фінансаванне з дапамогай ICO і TSO. 

Падатковыя льготы:

0% – ПДВ;

0% – падатак на прыбытак;

0% – афшорны збор;

0% – мытныя пошліны пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання;

0% – падатак на даходы замежных арганізацый, у тым ліку пры продажы сваіх акцый (далей) у кампаніях-рэзідэнтах ПВТ;

0% – ПДВ і падатак на прыбытак на майнінг, куплю/ продаж і абмен крыптавалют, іншыя аперацыі з токенамі;

0% – падатак на нерухомасць*;

0% – зямельны падатак**;

Мінімальныя падаткі на заработную плату

9% – падаходны падатак, замест 13%***;

Унёскі ў ФСАН па даходах работнікаў выплачваюцца зыходзячы з сярэдняй заработнай платы па Беларусі.

5% – падатак на даходы замежных арганізацый****.

 

* у дачыненні да аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі ПВТ (за выключэннем тых, што здаюцца рэзідэнтамі ПВТ у арэнду).

** у дачыненні да зямельных участкаў у межах ПВТ на перыяд будаўніцтва на іх рэзідэнтамі, але не больш чым на 3 гады, капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), прызначаных для ажыццяўлення дзейнасці рэзідэнтаў ПВТ.

*** у 2021-2022 гадах прымяняецца стаўка 13% у рамках мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу за пандэміяй COVID-19.

**** не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва, пры выплаце дывідэндаў ад замежнай арганізацыі рэзідэнта ПВТ.

220084, Беларусь, Мінск, вул. Купрэвіча, 1/1



by_1.pngby_2.png