Агульныя звесткi

it-education_01_by.png

IТ-адукацыя I IТ-Iндустрыя

Дзякуючы стварэнню Парка высокіх тэхналогій Беларусь з'яўляецца адным з вядучых цэнтраў кампетэнцый у сферы інфармацыйных тэхналогій у краінах СНД і Усходняй Еўропы. Шмат у чым гэта абумоўлена высокім узроўнем ІТ-адукацыі.

Эксперты ІТ-сектара адзначаюць, што для падрыхтоўкі запатрабаваных рынкам ІТ-спецыялістаў патрабуюцца досыць высокія бюджэты і вялікая гнуткасць у адукацыйных працэсах. Забяспечыць гэта дапамагае актыўнае ўзаемадзеянне ўніверсітэтаў і рэзідэнтаў ПВТ.

Кампаніямі Парка створаны і падтрымліваюцца больш за 90 сумесных навукова-вытворчых лабараторый на базе вышэйшых навучальных устаноў. Акрамя таго, рэзідэнтамі распрацаваны і вядуцца спецыялізаваныя адукацыйныя курсы на профільных кафедрах універсітэтаў. Пры гэтым больш за 40 філіялаў кафедраў ВНУ адкрыта непасрэдна на плошчах рэзідэнтаў ПВТ і тэрыторыі Парка высокіх тэхналогій.

Рэзідэнты ПВТ актыўна інвестуюць у сістэму адукацыі і якасць падрыхтоўкі выпускнікоў. У прыватнасці, выдзяляюцца сродкі на стварэнне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ВНУ, школ, ліцэяў, тэхнікумаў, арганізацыю і правядзенне семінараў, трэнінгаў для выкладчыкаў і студэнтаў, падтрымку і правядзенне рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, канферэнцый, алімпіяд па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, а таксама на развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва сярод моладзі.

 it-education_02_by.png

Адукацыйны праект «ПраграмIраванне – другая пIсьменнасць»

Дзякуючы развіццю Парка высокіх тэхналогій у Беларусі істотна павысіліся патрабаванні да прафесійных навыкаў распрацоўшчыкаў праграмных прадуктаў. Таму нездарма ў ПВТ задумаліся аб тым, што падмурак будучай кар'еры паспяховага айцішніка закладваецца з дзяцінства.

З 2016 года па ініцыятыве Парка высокіх тэхналогій сумесна з Міністэрствам адукацыі запушчаны рэспубліканскі адукацыйны праект «Праграміраванне – другая пісьменнасць».

У рамках праекта распрацаваны навучальныя праграмы па вывучэнні праграміравання ў асяроддзі Scratch, якія ўкаранілі ва ўсе агульнаадукацыйныя ўстановы краіны. І сёння больш за 47 тысяч школьнікаў у Беларусі спасцігаюць асновы праграміравання на факультатыўных занятках з 2 класа.

Штогод Парк высокіх тэхналогій пры актыўнай падтрымцы рэзідэнтаў арганізуе і праводзіць рэспубліканскі конкурс для школьнікаў «Праграміраванне ў асяроддзі Scratch» і адкрыты конкурс для настаўнікаў «Мая Scratch-гісторыя».

 it-education_03_en_bel.png

Адукацыйны праект «Iнфарматыка без разеткI»

Пачынаючы з 5-6 гадоў важна навучаць дзіця асновам логікі і алгарытмікі.

Гэта дапаможа сфарміраваць асаблівы «праграмісцкі» стыль мыслення з дзяцінства.

У Парку высокіх тэхналогій распрацавана методыка фарміравання алгарытмічнай пісьменнасці без выкарыстання камп'ютара «Інфарматыка без разеткі». Яна распрацавана для навучання выхаванцаў дзіцячых садкоў і дазваляе атрымаць карысныя навыкі:

  • апісаць праблему;

  • вызначыць важныя дэталі, неабходныя для вырашэння гэтай праблемы;

  • разбіць праблему на невялікія лагічныя крокі;

  • выкарыстоўваць гэтыя крокі для стварэння працэсу (алгарытму), які вырашае праблему;

  • і затым ацаніць гэты працэс.

Гэтыя навыкі могуць быць ужытыя ў любой іншай галіне, але яны асабліва актуальныя для распрацоўкі лічбавых сістэм і вырашэння праблем пры дапамозе магчымасцяў кампутараў.

Зараз методыка апрабіруецца ў рамках рэспубліканскага эксперыментальнага праекта і шэрагу рэгіянальных адукацыйных праектаў у Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. У іх прымае ўдзел больш за 2000 дзяцей з 85 устаноў дашкольнай адукацыі.

220084, Беларусь, Мінск, вул. Купрэвіча, 1/1



by_1.pngby_2.png