Лiчбы i факты
ПВТ – гэта бурны рост стварэння новых кампаній. У 2020-2021 гадах у Парк уступіла 417 кампаній, у 2022-2023 гадах – плюс 130 новых кампаній. Сёння ў ПВТ – больш за 1000 рэзідэнтаў і 60 тысяч работнікаў.
ПВТ – гэта месца прыцягнення кампаній з сусветным імем. У Парку засяроджаны больш за 100 цэнтраў распрацоўкі замежных карпарацый.
ПВТ – гэта замежныя інвестыцыі. Больш за 35% рэзідэнтаў Парка – кампаніі з замежным капіталам. Сума прамых замежных інвестыцый у 2022 годзе склала $400 млн.
ПВТ – гэта флагман знешняга гандлю. У 2021 годзе экспарт Парку дасягнуў абсалютнага рэкорду і склаў $ 3,2 млрд. У 2022 годзе – $ 2,7 млрд. Гэта каля 30% усяго экспарту паслуг Беларусі. Знешнегандлёвае сальда ПВТ ў 2022 годзе склала $ 2,4 млрд.
ПВТ – гэта найбуйнейшы драйвер беларускай эканомікі. ПВТ сёння – гэта 4% ВУП нашай краіны.
ПВТ – гэта рэкордныя паказчыкі росту. Аб'ём вытворчасці рэзідэнтаў у 2022 годзе склаў 8 млрд 280 млн рублёў.
ПВТ – гэта буйны падаткаплацельшчык. Паводле звестак Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, у 2022 годзе рэзідэнты ПВТ заплацілі ў бюджэт 750,1 млн рублёў.
ПВТ – гэта новыя працоўныя месцы. За 2022 год рэзідэнты ПВТ стварылі звыш за 6 тысяч новых працоўных месцаў.
ПВТ – гэта лепшае месца для рэлакацыі. Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, за тры апошнія гады ў гэтым пераканаліся каля 3500 замежных спецыялістаў.
ПВТ – гэта бліскучы імідж краіны на міжнароднай арэне. Штогод Парк наведваюць дзясяткі замежных дэлегацый – ад высокага кіраўніцтва замежных дзяржаў да прадстаўнікоў бізнесу і буйных карпарацый.