Прававы рэжым

Парк высокіх тэхналогій створаны ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2005 № 12 «Аб Парку высокіх тэхналогій» для распрацоўкі ў Беларусі праграмнага забеспячэння, інфармацыйна-камунікацыйных, іншых новых і высокіх тэхналогій, накіраваных на павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. 

Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2017 № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» сфера дзейнасці ПВТ была пашырана, удасканалены прававы рэжым дзейнасці рэзідэнтаў. Тэрмін яго дзеяння усталяваны да 2049 года з захаваннем прынцыпу экстэрытарыяльнасці. 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад12.04.2023 № 102 «Аб развіцці Парку высокіх тэхналогій» створаны ўмовы для далейшага перспектыўнага развіцця ПВТ з апорай на сучасныя тэхналагічныя тэндэнцыі.

ПВТ – гэта спецыяльны прававы рэжым, які дзейнічае для кампаній-рэзідэнтаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па напрамках, прадугледжаных заканадаўствам. Гэта 37 відаў дзейнасці, уключаючы распрацоўку праграмнага забеспячэння, фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, эксперыментальныя распрацоўкі ў галіне натуральных і тэхнічных навук, майнінг і іншыя. 

Дакумент паклаў пачатак прававому эксперыменту па імплементацыі ў беларускае заканадаўства такіх інстытутаў «англійскага права» як канвертуемая пазыка, апцыённы дагавор, кампенсацыя маёмасных стратаў, безадзыўная даверанасць, пагадненне аб неканкурэнцыі. 

Дэкрэт № 8 таксама прадугледжвае льготы ў выглядзе вызвалення ад падатку на прыбытак, ПДВ, афшорнага збору, мытных пошлін і інш. Акрамя таго, некаторыя віды дзейнасці не прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання. 

Пытанні ажыццяўлення дзейнасці з цыфравымі знакамі (токенамі) адлюстраваны ў наступных дакументах: 

Рашэнне Назіральнага савета ПВТ

Патрабаванні да заяўнікаў

Патрабаванні да аператара крыптаплатформы

Патрабаванні да аператара абмену крыптавалют

Патрабаванні да арганізатара ICO

Патрабаванні да правіл унутранага кантролю

Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для адбору правяраемых суб'ектаў

220084, Беларусь, Мінск, вул. Купрэвіча, 1/1



by_1.pngby_2.png